Навіны
Збор сродкаў да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю
Ніхто, а тым больш прадстаўнікі гэтай уразлівай групы, не маюць заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Давайце зробім гэты свет больш справядлівым праз наш клопат да людзей з інваліднасцю!
Мы запускаем новы збор, што будзе дзейнічаць да канца траўня. Праз яго мы хочам падтрымаць людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі.
Хто мае патрэбу ў падтрымцы? Мы збіраем сродкі для дзвюх груп:
- палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;
- сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю.
Куды пойдуць сродкі?
- медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і інш.);
- аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
- аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.
Мы плануем сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.
Чаму трэба падтрымаць ініцыятыву?
Гэтая група людзей вельмі часта знаходзяцца ў такой цяжкай сітуацыі, калі доступ да медыцынскіх паслуг і рэабілітацыі вельмі абмежаваны. Мы можам змяніць гэта! Праз удзел у акцыі мы акажам рэальную дапамогу тым, хто ў ёй мае вострую патрэбу.
Як падтрымаць?
Зрабіць данат: www.stranafund.org/kampanii/international-day-of-dersons-with-disabilities.
Калі не можаце зрабіць данат - зрабіце рэпост! :)
Гэта дзейнасць ажыццяўляецца пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза
